Беларуская Служба

У Мінску праходзяць расійска-беларускія кансультацыі знешнепалітычных ведамстваў

26.11.2020 08:31
Аглядальнікі задумоўваюцца пра тое, з якой задачай Уладзімер Пуцін адправіў у Мінск кіраўніка расійскай дыпламатыі.
     .
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. PAP/EPA/RUSSIAN FOREIGN AFFAIRS MINISTRY HANDOUT

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, які ўчора ўвечары прыбыў у Мінск, прыме ўдзел у расійска-беларускіх кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў. Запланаваная таксама яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле незалежнага беларускага эксперта Уладзіміра Глода, самае цікавае, з якой задачай прэзідэнт Пуцін адправіў кіраўніка расійскай дыпламатыі ў Мінск:

- Мне падаецца, што Маскву не можа задаволіць тое, што Лукашэнка дагэтуль не цалкам узяў сітуацыю ў краіне пад кантроль. Больш за тое, канстытуцыйная рэформа таксама хутка не рухаецца. Да таго, у пятніцу Лукашэнка нагаварыў шмат негатыўнага пра памкненне расійскага капіталу захапіць галоўныя беларускія прадпрыемствы. Так што пытанняў шмат.

Паводле аглядальніка, кіраўнік расійскай дыпламатыі прыбыў у Мінск з нейкай важнай задачай. У іншым выпадку, ва ўмовах эпідэміі каранавіруса, двухбаковыя кансультацыі Міністэрстваў замежных спраў без праблем маглі б адбыцца ў дыстанцыйнай форме.

Паводле афіцыйных паведамленняў падчас перамоваў Сяргея Лаўрова ў Мінску будзе абмяркоўвацца рэалізацыя сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, а таксама адносіны з Еўрапейскім Саюзам.

аз