Беларуская Служба

У Віцебску пад пільным назіраннем міліцыі ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

27.11.2020 10:46
Ушанаваць памяць выбітнага пісьменнікі прыйшлі сябры Таварыства беларускай мовы і прыхільнікі яго творчасці.
    , 1951
Уладзімір Караткевіч у студэнцкія гады, 1951 годБеларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі/грамадскі набытак

У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча – 26 лістапада адзначаецца 90-годдзе з дня нараджэння класіка. Да помніка пісьменніку ўсклалі кветкі. Людзі чыталі вершы Караткевіча, праспявалі народную песню. Старшыня абласной арганізацыі таварыства беларускай мовы Іосіф Навумчык, які асабіста ведаў Уладзіміра Караткевіча, адзначыў, што ён быў вельмі грунтоўным чалавекам, адданым беларускасці. Караткевіч падарыў гораду п’есу «Званы Віцебска», а Коласаўскі тэатр паставіў яе.

Увесь час, пакуль гараджане ўшаноўвалі памяць пісьменніка, стаялі міліцыянты і здымалі ўсё на відэакамеру. Шкада, што ў гэты дзень людзі па розных прычынах не могуць сабрацца ў залах, каб адзначыць юбілей пісьменніка. Аднак ён сапраўды быў, ёсць і будзе ў нашай памяці.

Святаслаў Бруйко