Беларуская Служба

Лукашэнка анансаваў распрацоўку новай Канстытуцыі

27.11.2020 17:24
Дыктатар заявіў, што не будзе прэзідэнтам пры новым Асноўным законе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/NIKOLAI PETROV / Dostawca: PAP/EPA.

З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзідэнтам працаваць не буду, заявіў Лукашэнка.

- Супакойцеся, я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў.

Пры гэтым ён жа пакрытыкаваў выбарнасць кіраўніцтва, што нібыта прывяло да распаду Савецкага Саюза. Да гэтых заяў трэба ставіцца стрымана, беларускі кіраўнік не раз падманваў, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Лукашэнка часта кажа супрацьлеглыя па сэнсе фразы. Цяпер улады думаюць над варыянтам, які карысны ў першую чаргу яму. На маю думку, ён нікуды не збіраецца сыходзіць.

Беларускія грамадзяне маюць зусім іншыя чаканні. Жыхары Баранавічаў запісалі іранічны зварот да ўзурпатара, параіўшы яму сысці на зіму.

- Надыходзіць зіма, адляцелі дразды. Не чык-чырыкай дарма, адлятай ужо і ты.

юл