Беларуская Служба

У 2021 годзе Беларусь чакае эканамічны шок

28.11.2020 09:07
Беларускія эксперты прагназуюць надыход эканамічнага крызісу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay

У асноўным з-за Ковід, палітычных пратэстаў і прававога дэфолту. Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі будзе павольным, асноўным удар прыйдзецца на 2021 год, кажа незалежны эканаміст Міхась Залескі.

- У нас фактычнае падзенне сёлета на 7%. У наступным годзе падзенне падвоіцца. Будзе 14% да сёлетняга году. Гэта кумулятыўны эфект. Эканоміка – гэта інерцыйная сістэма. Наступствы сёлетняй катавасіі пачнуцца на наступны год.

Эканамічны дэфолт Беларусі магчымы, але золатавалютных рэзерваў хопіць яшчэ на 2 гады, каб плаціць па даўгах

юл