Беларуская Служба

Ціханоўская заявіла, што хоча сустрэцца з Пуціным

28.11.2020 15:35
Да гэтага часу, як заявіла лідарка беларускай апазіцыі, з боку Крамля не паступала сігналаў аб магчымай яе сустрэчы з Пуціным.
.
.Святлана Ціханоўская


«Мы хацелі б выказаць свой пункт гледжання, хацелі б пачуць пазіцыю Расіі па беларускім пытанні. Мы суседзі. І мы будзем працягваць нашы адносіны і ў будучыні. Я хацела б пагаварыць. І беларусы гэтага вельмі чакаюць. Не падтрымкі рэжыму (Лукашэнкі), а заявы пра беларусаў, пра наша жаданне будаваць сваю будучыню разам, а не намаганнямі аднаго чалавека», – сказала Ціханоўская ў інтэрв’ю ўкраінскай службе Радыё Свабода.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з абвешчанай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 9 жніўня. Пуцін зрабіў гэта на наступны дзень пасля галасавання.

«Павіншаваць то павіншаваў. Але вы ведаеце, мне здаецца, што Расія таксама не чакала, што пратэстны рух (Беларусі) на гэты раз будзе моцным, і мы пойдзем на перамогу, бо ў вачах беларусаў Лукашэнка нелегітымны. І гэтая барацьба, гэты рух пратэсту супраць хамства, непавагі і антыгуманнасці ўжо цяпер. Вы разумееце? У той час ніхто не чакаў, што гэта адбудзецца. Толькі беларусы самі ведалі, што гэтым разам усё будзе інакш. І, як мы бачым, тады Расія падтрымлівала рэжым (Лукашэнкі). Але цяпер нейкі працэс чакання, чакання. Няма актыўнай падтрымкі (з боку Расіі)», – сказала Ціханоўская.

Да гэтага часу, як заявіла лідарка беларускай апазіцыі, з боку Крамля не паступала сігналаў аб магчымай яе сустрэчы з Пуціным.

ав