Беларуская Служба

Вядомы гродзенскі бар «Несцерка» зачыняецца

29.11.2020 09:07
«Вельмі падобна на аперацыю па нашым знішчэнні».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/Engin_Akyurt

Вядомы гродзенскі бар «Несцерка» зачыняецца. Мясцовы драмтэатр, які валодае памяшканнем, дзе размяшчаўся бар, адмовіўся працягваць арэнду, паведамляе Тэлеграм-канал «Еўрарадыё».

Да ўсяго гэтага дадаліся непад'ёмныя штрафы, якія выпісалі бару за страйк у дзень заканчэння «Народнага ўльтыматуму».

«Вельмі падобна на аперацыю па нашым знішчэнні», мяркуюць уладальнікі бара. Пры гэтым яны заяўляюць, што адкрыюцца ў іншым месцы.

Дапамагчы бару можна ахвяраваннем.

вс