Беларуская Служба

Страйкі на беларускіх заводах не сціхаюць

01.12.2020 09:11
Незалежныя прафсаюзы паведамілі пра далучэнне да страйку яшчэ трое супрацоўнікаў «Беларуськалія».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Niek Verlaan from Pixabay/CC0

Гэта аператар заправачных станцый Антаніна Ўюхіна, электраслесар Аляксандар Макаед, машыніст горных машын Андрэй Батуеў. У лістападзе да страйку на «Беларуськаліі» далучыліся больш за 90 чалавек.

Страйкуюць таксама працаўнікі “Нафтану”. У апошні дзень месяца да забастоўкі далучыўся яшчэ адзін чалавек.

- Я Кірыл Тарчынскі працаўнік ЗАА Нафтан з працоўным стажам 9 год, 30 лістапада 2020 года далучаюся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Я падтрымліваю ўсе народныя патрабаванні.

Да агульнанацыянальнай забастоўкі беларусаў заклікала Святлана Ціханоўская.

юл