Беларуская Служба

У Вялікім тэатры Беларусі палітычная чыстка

01.12.2020 08:11
Прычына - данос былога міліцыянера, якога абурыла салідарнасць музыкаў з народам.  
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Стала вядома пра звальненні сярод артыстаў Вялікага тэатра Беларусі.

Кіраўніцтва ўстановы звольніла першага канцэртмайстра Р.Саркісаву, музыкаў А.Джыган і  А.Пацёмкіну, якія 2020/10/27 перад пачаткам выступу правялі акцыю салідарнасці з беларускім народам, выканаўшы гімн «Магутны Божа».

Ініцыятыва BYPOL паведаміла, што прычынай рэпрэсій стаў данос ад адстаўнога міліцыянера.

- Мяне завуць Аляксанд Цісленка. Я прыйшоў у Вялікі тэатр паглядзець пастаўку. Яна пачалася з таго, што аркестр заладзіў сваю БЧБ заклічку, потым пець гімны якія яны спяваюць. Уся пастаноўка нармальным людзям сапсаваная. Гадзіну былі крыкі. Палова залі крычала "За Беларусь", а другая палова "Жыве Беларусь!".

Ініцыятыва распаўсюдзіла запіс званка даносчыка. 

юл