Беларуская Служба

У Мінэнерга патлумачылі, чаму на БелАЭС скідалі пару

02.12.2020 10:32
Пра магчымую пазаштатную сітуацыю на БелАЭС інфармавала Беларуская антыядзерная кампанія.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Скід пары на першым энергаблоку Беларускай АЭС здзейснены планава падчас тэставання абсталявання, напісала ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства энергетыкі.

«На першым энергаблоку БелАЭС працягваюцца комплексныя выпрабаванні. У часе аднаго з іх, як гэта і прадугледжвалася праграмай, здзейснены скід пары для тэставання сістэм і абсталявання. У выніку выяўленая неабходнасць дадатковай карэкціроўкі працы накрывак шумапаглынальнікаў пары», – паведамілі ў Мінэнерга.

У міністэрстве адзначылі, што выпрабаванні будуць працягнутыя ў адпаведнасці з графікам этапных работ. Цяпер першы энергаблок уключаны ў сетку.

Раней пра магчымую пазаштатную сітуацыю на БелАЭС інфармавала Беларуская антыядзерная кампанія. У прыватнасці, адзначалася, што з'явіліся непаладкі ў рэзервовай сістэме астуджэння рэактара першага блока.

ав/nn.by