Беларуская Служба

Беларускі партал tut.by атрымаў міжнародную прэмію імя Паўла Шарамета

02.12.2020 12:10
Рашэнне прыняў кіруючы камітэт Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt/CC0 Creative Commons

Беларускі партал tut.by атрымаў міжнародную прэмію імя Паўла Шарамета - паведамляе партал Навіны. Такое рашэнне прыняў кіруючы камітэт Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтай прэміяй узнагароджваюць у знак прызнання выбітных заслуг у барацьбе супраць несправядлівасці і парушэнняў правоў чалавека ў рэгіёне Усходняга партнёрства. Як паведамляе рэдакцыя партала, прэмія будзе ўручана падчас 12-й штогадовай Асамблеі форуму, якая адбудзецца 8 снежня ў Бруселі.

Прэмія імя Шарамета была заснавана ў 2016 годзе. Першым яе лаўрэатам стаў крымскі журналіст Мікалай Сямёна, якога прысудзілі да ўмоўнага зняволення за артыкул з крытыкай Расіі за анэксію Крыма. У 2017 годзе прэмію атрымаў незалежны азербайджанская журналіст-даследчык Афган Мухтарлы, якога спецслужбы выкралі ў Грузіі 29 траўня і таемна перавезлі ў Азербайджан. У 2018 годзе яе ўручылі журналістцы з Малдовы Наталлі Марар і грамадзянскаму актывісту з Арменіі Давіду Петросяну. У 2019 годзе прэмія прысуджана рэдакцыі RISE Moldova за расследаванне спраў аб карупцыі.

Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет трагічна загінуў 20 чэрвеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля. Вінаватыя ў забойстве дагэтуль не пакараныя.

нг