Беларуская Служба

Ксяндзу Барку прысудзілі 10 дзён арышту за публікацыю выявы Цэслера «Стоп лукашызм»

03.12.2020 16:03
Публікацыю малюнка святаром расцэненая як дэманстрацыя нацысцкай сімволікі.
Ксёндз Вячаслаў Барокскрыншот з YouTube

3 снежня суд Расонскага раёна (Віцебская вобласць) пакараў каталіцкага святара з Расонаў Вячаслава Барка 10 сутак арышту. Гэтую інфармацыю пацвердзіў Свабодзе прэсавы сакратар Беларускай каталіцкай царквы Юры Санько. Святар будзе адбываць прысуд у Наваполацку.

Ксяндза Барка судзілі за тое, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размясціў працу мастака Уладзімера Цэслера «Стоп лукашызм». У сувязі з тым, што на малюнку прысутнічае выява нацысцкай свастыкі, публікацыю малюнка святаром расцэненая як дэманстрацыя нацысцкай сімволікі. Сёння ў Расонах адбылося другое судовае паседжанне, на якім вынеслі прысуд паводле артыкулу 17.10 КоАП («Прапаганда і (ці) публічная дэманстрацыя, выраб і (ці) распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі»).

«Я патлумачыў, што я размясціў мастацкі твор славутага мастака Уладзімера Цэслера «Стоп лукашызм«, а не нямецкую свастыку. Я супраць фашызму, камунізму, любога таталітарнага рэжыму. Гэты плакат я размясціў, паказваючы свой пратэст супраць гвалту ў краіне», – патлумачыў святар сваю пазіцыю.

ав