Беларуская Служба

Каля Баранавічаў запусцілі сучасны расійскі радыёлакацыйны комплекс

20.12.2020 13:32
«Сопка 2» дазволіць выяўляць лятальныя апараты таксама на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Літвы.
  12A6 2.
Радыёлакацыйныя комплексы 12A6„Сопка 2”. Автор: Константине12591 - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=81796978

Каля Баранавічаў у Беларусі быў уведзены ў эксплуатацыю радыёлакацыйны комплекс „Сопка 2”. Незалежныя беларускія СМІ паведамляюць, што новы радар дазваляе ўпэўнена выяўляць лятальныя апараты ў радыусе 450 кіламетраў, то бок таксама на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Літвы.

Радыёлакацыйны комплекс быў размешчаны недалёка ад Баранавічаў, дзе, прыблізна ў 150 кіламетрах ад польскай мяжы, размяшчаецца падраздзяленне ваенна-паветраных сіл беларускай арміі.

Да гэтай пары радары „Сопка 2” выкарыстоўваліся толькі ў расійскай арміі.

Радыёлакацыйныя комплексы „Сопка 2” выкарыстоўваюцца для кіравання паветраным рухам і паветранай прасторай. Яны дазваляюць аўтаматычна вызначаць адлегласць, вышыню і хуткасць лятальных апаратаў.

На палях форуму „Армія 2018” Мінабароны Беларусі і расійскі Канцэрн паветрана-касмічнай абароны „Алмаз-Антей” заключылі кантракт на пастаўку радыёлакацыйнага комплексу „Сопка-2” у стацыянарным варыянце. Радыёлакацыйны комплекс здольны працаваць у любых метэаўмовах, у прыватнасці пры ветры да 40 метраў у секунду і тэмпературы да мінус 40 градусаў.

уп/аз