Беларуская Служба

Вольга Хіжынкова выйшла з турмы пасля 42 сутак

20.12.2020 12:35
Удава Курта Кабейна выказалася пра акцыю беларусак у падтрымку Хіжынковай.
Вольга Хіжынкова на свабодзефота: Наша Ніва/tut.by

Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасля 42 сутак арышту. За дзень да вызвалення яе перавезлі ў Жодзіна з Акрэсціна, каб ніхто не сустрэў. І да таго ж выпусцілі на некалькі гадзін раней.

Міс Беларусь 2008, былая прэс-сакратар дынама «Брэст» Вольга была затрыманая 8 лістапада падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска. Затым яна была асуджана на 12 сутак, пасля суд дадаў яшчэ 30 сутак (15+15) за ранейшыя акцыі пратэсту.

Удава Курта Кабейна выказалася пра акцыю беларусак у падтрымку Хіжынковай. Спявачка Кортні Лаў распавяла ў сваім Instagram пра акцыю беларусак у падтрымку Вольгі Хіжынковай. «Гэта ўнікальны актывізм», — напісала яна.

Сутнасць флэшмобу ў тым, што дзяўчыны фатаграфуюць свае ногі на фоне ўпаковак Conte, бо Хіжынкова шмат гадоў была тварам гэтага брэнда.

паводле Наша Ніва/нг