Беларуская Служба

«Расійскі Настрадамус» выказаў сваё меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі

20.12.2020 13:29
На думку В. Салаўя, Лукашэнка сыдзе пасля прыняцця новай канстытуцыі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Tumisu/CC0 Creative Commons

Гісторык, палітычны аналітык праф. Валеры Салавей, якога называюць «расійскім Настрадамусам», даў прагноз развіцця падзей у 2021 годзе. Выданню «Камсамольская праўда» ён выказаў, між іншым, сваё меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі.

«Гэта той выпадак, калі практычна немагчыма прадбачыць развіццё масавых пратэстаў. Лукашэнка хацеў бы прывесці ўсё да мірнага кампрамісу. Але на сваіх умовах. Ён нездарма кажа, што больш не пойдзе ў прэзідэнты. Гаворка пра тое, каб прыняць новую канстытуцыю, аб’явіць датэрміновыя выбары. І пасля гэтага ён сыдзе. І нават можа застацца ў Беларусі, атрымаўшы гарантыі бяспекі як прыватная асоба. Або яму Кітай прапанаваў прытулак. І трэцяя магчымасць – пераезд у Маскву».

Ці Расія зусім папсуе адносіны з Беларуссю? На думку Салаўя, дзяржавы захаваюць цёплыя адносіны. «Паводле ўкраінскага сцэнара канфлікт не атрымаецца. Канешне, шмат будзе залежаць ад нашых паводзінаў у гэтым беларускім крызісе. Але пакуль мы пазбягаем увязвацца ў яго надта моцна, гэта ідзе на карысць захавання адносінаў. Лінія Расіі наступная: хто б ні быў прэзідэнтам Беларусі, нашы адносіны на столькі шчыльныя, што парваць іх не атрымаецца».

паводле "Камсамольскай праўды"/нг