Беларуская Служба

На «Маршы народнага трыбуналу» ў Мінску затрымалі больш за 100 чалавек (абноўлена)

20.12.2020 16:05
Вядома пра затрыманні ў Барысаве, Гомлі, Гродне, Мінску і Салігорску.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Мінску сёння затрымалі больш за 100 чалавек, паведамілі ў ГУУС гораду.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 17.20 налічыў больш за 60 прозвішчаў затрыманых.

У Горадні сёння затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук. Перад затрыманнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканне, дзе працавалі журналісткі, ламаліся «людзі ў цывільным». Пасля праверкі дакументаў журналістак адпусьцілі.

*************************

У Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі дваровыя шэсці ў рамках чарговай штонядзельнай акцыі пратэсту — «Марша народнага трыбуналу», паведамляе «Свабода».

Вядома пра затрыманні ў Барысаве, Гомлі, Гродне, Мінску і Салігорску. Валянцёры ініцыятывы «Спісы затрыманых» па стане на 15.30 налічылі больш за 30 прозвішчаў затрыманых.

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», у Салігорску затрымалі сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна.

У мінскай міліцыі пацвердзілі факты затрыманняў удзельнікаў акцый пратэсту.

аз