Беларуская Служба

Беларусы з самой раніцы выходзяць на пратэсты, нягледзячы на мароз

17.01.2021 12:04
У Брылевічах людзі выйшлі на балконы з бела-чырвона-белымі сцягамі і прачыталі верш Янкі Купалы.
       --
У Брылевічах людзі выйшлі на балконы з бела-чырвона-белымі сцягамі і прачыталі верш Янкі Купалыtut.by

Жыхары розных мікрараёнаў сталіцы, нягледзячы на мароз, з самой раніцы пачалі выходзяць на акцыі. Далучыліся і жыхары некаторых іншых гарадоў, у прыватнасці Барысава, Жодзіна, Наваградка.

У Брылевічах людзі выйшлі на балконы з бела-чырвона-белымі сцягамі і прачыталі верш Янкі Купалы.

Зраніцы таксама стала вядома, што за бел-чырвона-белы сцяг затрымалі інвестара, сузаснавальніка аб'яднання Angels BAND Belarus Валерыя Астрынскага. Яго жонка Таццяна Бакланава паведаміла, што яго затрымалі за сцяг, які вісеў у іх на хутары з лета.

- У пятніцу вечарам прыехалі з малымі на хутар на выходныя. У суботу ў 8 раніцы прыехала міліцыя. Паступіла скарга ад мясцовага жыхара (пару бабак-дзядок, ферма), яны павінны адрэагаваць, - напісала жонка ў Фэйсбуку.

Валеры Астрынскі ўваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі па версіі выдання «Ежедневник».

ав