Беларуская Служба

Спансіраваць турнір, калі ён пройдзе ў Мінску, адмовіліся яго асноўныя партнёры – брэнды Nivea, Skoda i Tissot

17.01.2021 12:06
Заўтра стане вядома, ці пройдзе Чэмпіянат свету па хакеі 2021-га года ў Мінску
.
.KeithJJ/pixabay.com/CCO

У панядзелак 18-га студзеня стане вядома, ці пройдзе Чэмпіянат свету па хакеі 2021-га года ў Мінску. Пра гэта заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль. Рашэнне будзе прынятае на радзе, якая збіраецца ў гэты дзень.

«Мы планавалі правесці раду 25 студзеня. Але, сыходзячы з цяперашняй сітуацыі, мы ўжо вырашылі правесці раду ў панядзелак у відэафармаце», – сказаў Фазэль, словы якога цытуе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва ТАСС.

Па словах чыноўніка, федэрацыя знаходзіцца пад вялікім палітычным і эканамічным ціскам – спансіраваць турнір, калі ён пройдзе ў Мінску, адмовіліся яго асноўныя партнёры – брэнды Nivea, Skoda i Tissot.