Беларуская Служба

Павел Латушка да дваравых маршаў пратэсту: «Наш голас не заглушыць»

17.01.2021 15:52
Штотыдзень па ўсёй краіне выходзіць каля 150 дваравых маршаў пратэсту.
Дваравы марш пратэстуфота дасланае чытачом tut.by

Жыхары Мінску і некаторых іншых гарадоў, нягледзячы на мароз, з самой раніцы выходзілі на акцыі. Далучыліся і жыхары некаторых іншых гарадоў, у прыватнасці Барысава, Жодзіна, Наваградка.

Да дваравых маршаў пратэсту звярнуўся кіраўнік Антыкрыізнага ўпраўлення Павел Латушка: «Наш голас не заглушыць».

-Нам нельга спыняцца. Рэжым дабіваецца менавіта гэтага, каб сказаць свету, што нас меншасць і мы памыліліся. Не, памыліўся рэжым, пачаўшы вайну супраць уласнага народу. Нас большасць і ён прайграе.

Латушка адзначыў, што неабходна настойліва расказваць пра шматлікія дваравыя маршы, якіх штотыдзень па ўсёй краіне выходзіць каля 150.

ав