Беларуская Служба

Беларусы пачалі далучацца да галадоўкі салідарнасці з Ігарам Лосікам

20.01.2021 08:15
Першымі пра гэта абвясцілі праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта. НАК просіць Захад паспрыяць вызваленню Ігара.
Ігар Лосік Ілюстрацыйны здымакbaj.by

19 студзеня мінскі святар абвясціў, што пачынае галадоўку салідарнасці з Ігарам Лосікам, адміністратарам тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», піша Tut.by. Лосік галадае ўжо больш за месяц — з 15 снежня 2020 года.

Галадоўку салідарнасці з палітвязнем Лосікам пачалі таксама дзве студэнткі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманян.

НАК звярнулася да прадстаўніцтваў ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі з просьбай выратаваць жыццё Ігару Лосік. Гаворыць старшыня НАК Павал Латушка.

- Мы звяртаемся да Вас прадстаўнікі Еўрапейскага Звязу, ЗША, Вялікабрытаніі, ды просім выкарыстаць усе даступныя вам сродкі ўплыву, каб не даць памерці Ігару Лосіку.

Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня — ужо 206 дзён. Праваабаронцы прызналі яго вязнем сумлення.

юл