Беларуская Служба

Рэжым забараняе спяваць песні Naviband

20.01.2021 16:35
Дуэт Naviband прадстаўляў Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне – 2017» з песняй «Гісторыя майго жыцця», які прайшоў у Кіеве.
 Naviband -
Дуэт Naviband - Ксенія і Арцём фота: профіль Naviband у VK

У навучальных установах Беларусі забараняюць спяваць на святах і конкурсах песні гурта Naviband. Пра гэта музыканты самі паінфармавалі ў сваім акаўнце ў сетцы Instagram, спаслаўшыся на шматлікія паведамленні сваіх прыхільнікаў.

Ксенія і Арцём пры гэтым падкрэслілі, што забарона сведчыць пра тое, што яны абралі правільную грамадзянскую пазіцыю. «Забароны ў культуры толькі мацуюць культуру», – лічаць артысты.

Дуэт Naviband прадстаўляў Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне – 2017» з песняй «Гісторыя майго жыцця», які прайшоў у Кіеве.

вс