Беларуская Служба

У Беларусі ў дзевяць разоў павялічылася колькасць крымінальных спраў за гвалт над сілавікамі

21.01.2021 10:12
У той жа час па факце гвалту з боку сілавікоў дагэтуль няма ніводнай распачатай крымінальнай справы.
Ćwiczenia milicji na Białorusi
Ćwiczenia milicji na BiałorusiShutterstock.com / sergeistep

У 2020 годзе ў Мінску распачалі 171 крымінальную справу па арт. 364 («Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў») КК РБ.

Для параўнання: у 2019-м такіх спраў было 19. Рост у 9 разоў! У той жа час па факце гвалту з боку сілавікоў дагэтуль няма ніводнай распачатай крымінальнай справы, паведамляе «Наша ніва». 

вс