Беларуская Служба

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд справу Бабарыкі і топ-менеджараў Белгазпрамбанка

21.01.2021 15:10
Генеральная пракуратура прыйшла да высновы аб «усебаковым і аб'ектыўным даследаванні абставін справы».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/r.classen

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд справу Бабарыкі і топ-менеджараў Белгазпрамбанка. Пра гэта паведаміла ў чацвер начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці ведамства Анжаліка Курчак, піша «Наша Ніва» са спасылкай на ТАСС.

«Генеральная пракуратура вывучыла перададзеную з Камітэта дзяржаўнай бяспекі крымінальную справу ў дачыненні да топ-менеджараў Белгазпрамбанка і прыйшла да высновы аб усебаковым і аб'ектыўным даследаванні яе абставін, поўным адпаведнасці абвінавачвання сабраным па справе доказам. У сувязі з чым Генеральная пракуратура накіравала справу ў Вярхоўны суд для арганізацыі разгляду», – адзначыла прадстаўнік пракуратуры.

нг