Беларуская Служба

Журналіста арыштавалі і пакінулі за кратамі

21.01.2021 16:14
Крымінальная справа заведзеная па факце непрыстойных дзеянняў у судзе падчас абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку.
Аўдыё
Юрась Дзяшукфота: Радыё Свабода

Юрася Дзешука з Бярозаўкі Лідскага раёна затрымалі 20 студзеня. 21 студзеня стала вядома, што яго пакінулі за кратамі пакуль на 72 гадзіны.

Паводле сваякоў і сяброў Дзешука, яго затрыманне звязана з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зняволення Вітольда Ашурка.

Пасля таго, як суддзя зачытаў прысуд Ашурку людзі абурыліся і крычалі ў залі: «Ганьба!», «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!».

Юрась Дзяшук таксама быў на прысудзе, але на відэакадрах, якія потым распаўсюджваліся ў сацсетках, бачна, што ён заняты выключна журналісцкай працай.

На наступны дзень за гэта былі затрыманыя 8 чалавек. Пяцёра з затрыманых былі адпушчаныя без пратаколаў, а трое апытаныя ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 339 («Хуліганства») і таксама адпушчаныя.

Крымінальная справа заведзеная па факце непрыстойных дзеянняў у судзе падчас абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ