Беларуская Служба

БФКС заклікае выключыць Белтэлерадыёкампанію з Еўрапейскага вяшчальнага саюза

21.01.2021 17:32
Прапануецца таксама пазбавіць БТ права трансляцыі і ўдзелу ў «Еўрабачанні».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/CatwalkPhotos

Беларускі фонд культурнай салідарнасці запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) і пазбаўлення права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні».

Адпаведны ліст накіраваны ў офіс Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў Жэневу.

Кіраўнік Фонда культурнай салідарнасці Сяргей Будкін патлумачыў, чаму лічыць Белтэлерадыёкампанію прыстанкам зла:

«БТ на сёння – гэта не медыі, а інструмент палітычнага ціску і прапаганды, з дапамогай якога ў грамадстве распальваецца варажнеча. Яны звальняюць сваіх супрацоўнікаў проста за пост у сетках, разрываюць кантракты за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі... Кіраўнік гэтай структуры на рашэнне Рады Еўропы ўжо ўключаны ў санкцыйны спіс асобаў, якія датычныя да фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і адказных за неабгрунтаваныя рэпрэсіі. Такім чынам, пачынаем кампанію #stopBT» – напісаў Сяргей Будкін у Facebook.

нг