Беларуская Служба

Ціханоўская і Латушка выступілі на форуме Савета бяспекі ААН

22.01.2021 15:43
Святлана Ціханоўская выступіла на онлайн-пасяджэнні Савета бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
    -
Святлана Ціханоўская выступае на онлайн-пасяджэнні Савета бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ТК-Святлана Ціханоўская

Тэмай пасяджэння стала свабода СМІ ў Беларусі. Сустрэча ініцыяваная членамі Савета бяспекі з Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Ціханоўская гаварыла аб крытычнай сітуацыі ў Беларусі і гісторыях рэпрэсаваных журналістаў, фальсіфікаваных крымінальных справах супраць СМІ, галадоўцы Ігара Лосіка.

Гэта другое пасяджэнне Савета бяспекі ААН з удзелам Ціханоўскай. Першае адбылося 4 верасня, і тады яна заклікала ўвесці санкцыі супраць тых, хто мае дачыненне да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

На пасяджэнні Савета бяспекі ААН выступіў таксама кіраўнік НАУ Павел Латушка (https://t.me/latushka). Ён падкрэсліў важнасць працы незалежных СМІ, падтрымаў прапанову аб уключэнні Беларусі ў афіцыйны парадак дня Савета бяспекі ААН і заклікаў яго членаў прыняць неадкладныя меры па вырашэнні беларускага крызісу.

яс