Беларуская Служба

У Мінску пратэстоўцы заклікалі нарвежскую Yara не працягваць кантракту з «Беларуськаліем»

24.01.2021 16:40
Сябра страйкаму Дзмітрый Кудзялевіч нагадаў, што рэпрэсіі супраць шахсёраў працягваюцца.
Стачком «Беларуськалія»Кадр з відэазвароту стачкома

У Мінску каля колішняга габрэйскага гета 24 студзеня адбыўся пікет з заклікам да нарвежскай кампаніі Yara не падпісваць новага кантракту з «Беларуськаліем», - паведаміла Свабода. Пратэстоўцы прасілі не спансіраваць рэжым Лукашэнкі.

Раней сябра страйкаму Дзмітры Кудзялевіч запісаў відэазварот да кіраўніка кампаніі Yara Свайна Тура Гульсэтэра, у якім патлумачыў становішча на «Беларуськаліі».

- Ці вядома вам, спадар Гульсэтэр, што з моманту вашага першага візіту ў Беларусь у верасні, па снежань 78 страйкоўцаў у суме правялі пад арыштам 665 дзён?! А гэта амаль 2 гады. Сумарна штрафы былі тоесныя амаль 12 тысячам долараў.

Кудзялевіч нагадаў, што рэпрэсіі супраць шахсёраў працягваюцца, а жнівеньскія абяцанні кіраўніцтва «Беларуськалія» аказаліся хлуслівымі. Сябра страйкаму папярэдзіў: «мы не можам гарантаваць бесперабойную вытворчасць пакуль не адстаім свае законныя правы, пакуль не выканаем  абяцанні, даныя беларускаму народу, абараніць свабоду выбараў».

яс