Беларуская Служба

Вернікі развіталіся з арцыбіскупам Кандрусевічам пасля саракагадовай службы

24.01.2021 17:20
Мінска-Магілёўскі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пайшоў на пенсію 3 студзеня.
Вернікі развіталіся з арцыбіскупам Кандрусевічам screen catholik.by

У нядзелю ў Архікафедральным касцёле на плошчы Свабоды ў Мінску прайшла развітальная імша мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча як дзеючага арцыбіскупа. Вернікі на набажэнствах на польскай і беларускай мовах падзякавалі кіраўніку Каталіцкай царквы ў Беларусі, які пайшоў на пенсію 3 студзеня.
Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў удзячнасць усім за салідарнасць і падтрымку.

- Я хачу падзякаваць сёння ўсім святарам, кансэкраваным асобам. Хачу падзякаваць вам дарагія браты і сёстры за салідарнасць са мною, калі я перажываў складаны час цягам чатырох месяцаў, калі быў на выгнанні.

- сказаў мітрапаліт, згадваючы вынесеную ўладамі забарону на ўезд у Беларусь у другой палове мінулага года.

Тадэвуш Кандрусевіч прычыніўся да адкрыцця Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і да вяртання Каталіцкай царкве ў Беларусі каля 100 касцёлаў, якія былі захопленыя ўладамі ў камуністычныя часы.

яс