Беларуская Служба

Дваровыя і раённыя акцыі пратэсту ў чарговы раз паказваюць сваю эфектыўнасць

24.01.2021 21:17
Нядзельныя акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі праходзілі, як у Беларусі так і ў іншых краінах.
Беларусы ў Варшавекрыніца: facebook.com

Выйшлі жыхары многіх раёнаў Мінска, таксама Салігорска, Дзяржынска, Пружан, Оршы, Гродна, Бараўлян. У Вяснянцы правялі аўтапрабег у знак салідарнасці з Ігарам Лосікам і ўсімі палітвязнямі.

Беларусы ў Кіеве і Кракаве працягвалі падтрымку арыштаванага праваабаронцы з Гомеля, Леаніда Судаленкі.

Акцыі салідарнасці з народам Беларусі таксама прайшлі ў Варшаве, Беластоку, Гданьску,Сопаце, Торуні і Зялёнай Гуры.

Беларусы Санкт-Пецярбурга 169 дзень выйшлі на акцыю салідарнасці з вольнымі беларусамі.

         Кропкавыя акцыі салідарнасці ў Віцебску, якія праходзілі ў розных частках гораду ў суботу, працягнуліся і ў нядзелю 24 студзеня.

Віцебск у чарговы раз паказвае, што раённыя акцыі – гэта добры спосаб выказаць сваю нязгоду з дзеяннямі ўлад, а дзякуючы сваёй нечаканасці і прамаце дзеяння, атрымоўваецца пазбягаць прамых сутыкненняў з сілавікамі. Медцэнтр і ДСК, Білева і Лучоса, раёны вуліц Церашковай і Петруся Броўкі – ўсе яны патрабавалі вызвалення палітвязняў. Таксама прагучалі словы падтрымкі жыхарам Расіі.

 Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск