Беларуская Служба

Гродзенскі дзіцячы госпіс не пакідаюць у спакоі

27.01.2021 12:53
Зараз госпіс святога Губерта абслугоўвае больш 50 дзетак з інваліднасцю. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneBlurryMe/Shutterstock

Работнікаў дзіцячага хоспіса імя святога Губерта ў Гродне працягваюць выклікаць для размоў у пракуратуру. Дырэктарка госпісу Вольга Вялічка, якая знаходзіцца ў эміграцыі за мяжой, праз сацсеткі адказвае праваахоўнікам і ўсім тым, хто імкнецца зачыніць госпіс.

Апошнімі днямі ў пракуратуру пачалі выклікаць работнікаў дзіцячага госпісу ў Гродне і яго заснавальнікаў.

Цяпер пракуратура высвятляе якім чынам была заключана дамова арэнды памяшкання паміж дзіцячым хоспісам і палікліннікай.

Вольга Вялічка кпіць з работнікаў пракуратуры, паколькі справа адпачатку палітычная і ўсе праблемы ў госпіса пачаліся пасля таго, як яна падчас выбараў узяла ўдзел у камандзе Віктара Бабарыкі.

З іншага боку, Вялічка не можа зразумець – якую мэту пераследуюць улады, імкнучыся любым спосабам закрыць дзіцячы госпіс.

«Ну закрыеце вы госпіс і што – будзеце ад гэтага шчаслівыя? Вам стане радасна? Перамаглі, нарэшце. Вось такая перамога. А што далей? Куды вы дзяцей падзенеце?».

Зараз госпіс святога Губерта абслугоўвае больш 50 дзетак з інваліднасцю. За апошнія месяцы яго пазбаўлялі памяшкання, рабілі ператрус і канфіскавалі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Алесь Завіноўскі, Гродна