Беларуская Служба

Прэмію „Воін святла” імя Міхася Жызнеўскага атрымаў Павел Севярынец

27.01.2021 16:07
Севярынец атрымаў узнагароду за кніжку "Беларусалім".
 :
архіўнае фота: Севярынец прэзентаваў «Беларусалім» у Бабруйскукрыніца: babruysk.by

Пісменнік, палітвязень, вязень сумлення «Amnesty International» Павел Севярынец, стаў лаўрэатам ўкраінска-беларускай літаратурнай прэміі „Воін святла” імя Міхася Жызнеўскага.

Ціхан Чэрнякевіч, прэссакратар Саюзу Беларускіх Пісменнікаў, сказаў нам, што Севярынец атрымаў узнагароду за кніжку "Беларусалім". 

- Прэмія прызначаецца за канкрэтную кнігу. У выпадку Паўла гэта "Беларусалім". Хутчэй за ўсё, яму стане гэта вядома праз некалькі дзён, бо ён выпісвае газету "Новы час" і там будзе інфармацыя пра гэта. Калі нічога там не выражуць, то ён павінен гэтую інфармацыю атрымаць з газеты.

Павел Севярынец з чэрвеня мінулага году знаходзіцца за кратамі, цяпер у Следчым Ізалятары на Валадарскага, таму статуэтку і дыплом прыняла ў Кіеве сяброўка Паўла, грамадская дзяячка Алена Талстая.

яс