Беларуская Служба

Свет пачуў, што Лукашэнка здольны будаваць канцлагеры для пратэстоўцаў

27.01.2021 20:14
Дарадчык Святланы Ціханоўскай абвінаваціў рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў пабудове канцлагераў.
Франак Вячорка https://www.youtube.com/watch?v=zopbUlE_uFE

Дарадчык Святланы Ціханоўскай абвінаваціў рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў пабудове канцлагераў. Пра гэта Франак Вячорка распавёў падчас відэаканферэнцыі, арганізаванай Еўрапейскім Саветам па міжнародных адносінах і польскім, літоўскім і румынскім пасольствамі ў Францыі.

Франак Вячорка сказаў, што беларускія ўлады будуюць канцлагеры, куды будуць накіроўваць удзельнікаў пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. «Адзін з выканаўцаў адкрыў некалькі фотаздымкаў. Лагер можа змясціць дзве тысячы затрыманых», – паведаміў дарадчык Святланы Ціханоўскай.

Франак Вячорка выставіў у сацсетках фотаздымак, на якім бачная брама лагера, абнесеная калючым дротам і бетоннай сцяной.

яс/Stefan Foltzer