Беларуская Служба

Заўзятары сышлі з трыбун «да поўнай перамогі народа»

27.02.2021 09:56
Фанаты футбольнага клуба «Нёман» перад стартам чарговага сезона пакінулі запіс: «Актыўны фан-сектар дома і на выездзе будзе адсутнічаць да поўнай перамогі народа!
Аўдыё
  • Заўзятары сышлі з трыбун «да поўнай перамогі народа»
.
.markusspiske/pixabay.com/CC0

На сваёй старонцы Укантакце фанаты футбольнага клуба «Нёман» перад стартам чарговага сезона пакінулі запіс: «Актыўны фан-сектар дома і на выездзе будзе адсутнічаць да поўнай перамогі народа! Усім дабра і цярпення! Жыве Беларусь!».

У каментарах фанаты патлумачылі што маюць на ўвазе пад «поўнай перамогай народа»:

-Мы не пераставалі байкатаваць, прычыны і так зразумелыя. Галоўная ўмова вяртання на трыбуны – перамога народа. Гэта значыць змена рэжыму.

Фанаты перасталі наведваць матчы «Нёмана» яшчэ з 1 красавіка 2020 года.

Тады ва ўсім свеце прыпынілі масавыя спартовыя мерапрыемства, а ў Беларусі футбольныя і хакейныя матчы адбываліся ў прысутнасці гледачоў.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ