Беларуская Служба

Сям'я Алексіных купляе «Ідэя Банк» за 50 млн рублёў

28.02.2021 13:23
З-за пагрозы ўвядзення санкцый супраць яго і яго бізнесу ён перапісаў частку сваіх кампаній на дзяцей.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne kolbet / Shutterstock.com

«МТБанк», які зʼяўляецца ўласнасцю сямʼі Аляксея Алексіна, заключыў папярэднюю дамову аб набыцці «Ідэя Банка».

«Ідэя Банк» будзе куплены ў польскага фінансавага холдынга Getin Holding за 50 млн рублёў, паведамляе «Наша ніва».

Уладальнікамі «МТБанка» зʼяўляюцца Інна Алексіна, Дзмітрый Алексін і Віталь Алексін – жонка і два сыны Аляксея Алексіна, які займае 4-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі. Неафіцыйна Аляксей Алексін называюць «кашальком Лукашэнкі».

З-за пагрозы ўвядзення санкцый супраць яго і яго бізнесу ён перапісаў частку сваіх кампаній на дзяцей.

вс