Беларуская Служба

Ініцыятыва BYSOL аказала падтрымку 67 сем'ям

02.03.2021 10:07
Ініцыятыва ад самага пачатку працуе праз бяспечны канал крыптавалют.
Ілюстрацыйны здымакфота: Facebook

Ініцыятыва BYSOL, якая дапамагае беларусам пацярпелым ад рэпрэсіяў беларускага рэжыму, да сёння аказала падтрымку 67 сем'ям. На дадзены момант BYSOL аказвае толькі фінансавую дапамогу, імкнецца рабіць яе штомесячнай і пашыраць спіс семʼяў, – сказаў нам Андрэй Стрыжак.

- У нас ёсць спецыяльны аддзел, які займаецца палітзняволенымі. Ён знаходзіць кантакты семʼяў, камунікуе з імі. Трэба таксама адзначыць, што не ўсе семʼі гатовы прымаць такую дапамогу. Людзі баяцца, бо яны знаходзяцца ўнутры Беларусі. Не ўсе да канца разумеюць, што гэта бяспечна для іх. Таму гэта таксама вялікі кавалак працы – патлумачыць, як гэта прымаць. Крыптавалюты не надта складаны механізм, але ўсё такі чалавеку трэба навучыцца ім карыстацца.

Сродкі збіраюцца праз пляцоўку ў Фейсбуку, у PayPal i праз асобную плацежную сістэму на сайце bysol.org.

Ініцыятыва ад самага пачатку працуе праз бяспечны канал крыптавалют. Дзякуючы ягоным спецыфікам, перахоп сродкаў беларускімі ўладамі немагчымы. Улада яго не можа перарубіць, бо для гэтага трэба было б адключыць сістэмы VISA i MASTRECARD па ўсёй краіне.

BYSOL арыентуецца на спісы, якія дае ПЦ Вясна. Дапамагае ў рэзанансных выпадках, а таксама пацярпелым, імёны якіх не заўсёды агучваюцца ў медыях.

яс