Беларуская Служба

Журналістку Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін. Арцём Сарокін атрымаў два гады з адтэміноўкай

02.03.2021 14:51
 Спачатку на працэс не пусцілі незалежных журналістаў, а пасля пасяджэнне ўвогуле закрылі.
.   . , 2  2021
А. Сарокін і К. Барысевіч, 2 сакавіка 2021 года Фота: tut.by

Доктара БХМД Арцёма Сарокіна і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада, піша "Наша Ніва". На думку Генпракуратуры, яны выдалі медыцынскую таямніцу аб стане Рамана Бандарэнкі, што пацягнула цяжкія наступствы, а менавіта «павышэнне напружанасці ў грамадстве і стварэнне атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў». Пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна. Спачатку на працэс не пусцілі незалежных журналістаў, а пасля пасяджэнне ўвогуле закрылі. Пра гэта папрасіў пракурор, яго хадайніцтва задаволілі, хоць абвінавачаныя, іх абаронцы і нават мама загінулага Рамана Бандарэнкі выказаліся супраць закрыцця працэсу. 

Але ж вырак агучваецца ў адкрытым рэжыме. 2 сакавіка суддзя Святлана Бандарэнка зачытала прысуд. 

Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі і штраф 2900 рублёў. На свабоду яна павінна выйсці 19 мая.

Арцёма Сарокіна прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год.

эж