Беларуская Служба

Гродзенскі таксіст, якому павінны былі вынесці прыгавор, не прыйшоў у суд

03.03.2021 19:11
Пракурор прасіў для Аляксея Лапы, збітага пры затрыманні АМАПам, тры гады калоніі і канфіскацыю аўтамабіля.
Аўдыё
  • Гродзенскі таксіст, якому павінны былі вынесці прыгавор, не прыйшоў у суд
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

У суд ён не прыйшоў. Яго аб’явілі ў вышук. Аляксея Лапу судзяць па артыкуле 364 КК РБ – «Насілле альбо пагроза насілля ў адносінах да супрацоўніка праваахоўных органаў».

Праваабаронца Раман Юргель кажа, што пакуль працэс над Лапам прыпынены:

-Мы не ведаем, што з ім адбылося. Ён па невядомых прычынах не з’явіўся ў суд. Суддзя напісаў пастанову: аб’явіць яго ў вышук і ўзяць пад варту.

Яшчэ 11 жніўня на яго машыну побач з крамай уначы напалі невядомыя і пачалі лупіць па шклу і капоту.

Невядомымі аказаліся АМАПаўцы. У судзе яны сведчылі, што Лапа наўмысна на іх наехаў.

Пры затрыманні Аляксей атрымаў шматлікія пераломы, пасля гэтага яму рабілі аперацыю, бо была зламана сківіца, гаймаравыя пазухі, скулавыя косці, а таксама нос.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ