Беларуская Служба

За акцыі ў падтрымку Беларусі беларусаў у Расіі пазбаўляюць віду на жыхарства

04.03.2021 16:43
За рашэннем аб выездзе з тэрыторыі Расіі стаяць крамлёўскія спецслужбы. 
FSB
FSBShutterstock.com

Замежных грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях у Расіі, пазбаўляюць віду на жыхарства і прымушаюць з'ехаць. Выданне «Медуза» піша пра дваіх беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Расію за падтрымку беларускіх пратэстоўцаў, інфармуе «Еўрарадыё».

Лана Савановіч была неафіцыйнай каардынатаркай беларускай дыяспары ў Маскве. 13 лютага яна зʼехала з Расіі, атрымаўшы адмову на заяву аб відзе на жыхарства. Ёй патлумачылі, што гэта «пастанова ФСБ».

50-гадовы Руслан Хазін удзельнічаў у пікетах каля амбасады Беларусі. Таксама ён быў удзельнікам відэазваротаў у падтрымкі пратэстоўцаў ад імя беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу. У лістападзе разам з яшчэ адным актывістам ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на Ісаакіеўскім саборы, за што суд прызначыў абодвум штрафы.

У лютым 2021 прадстаўнікі сілавых структураў сказалі яму, што працаваць на тэрыторыі Расіі ён далей не зможа. 1 сакавіка Хазін вылецеў у Варшаву.

вс