Беларуская Служба

Над дзіцячым госпісам у Гродне - чарговая чорная хмара

04.03.2021 18:59
Вінавацяць госпіс нібыта ў тым, што самавольна заняў хол у памяшканні паліклінікі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnesumroeng chinnapan/shutterstock.com

Пракуратура Гродна падала пазоў у суд на дзіцячы госпіс імя святога Губерта па просьбе паліклінікі, дзе госпіс арандуе памяшканне. Вінавацяць госпіс нібыта ў тым, што самавольна заняў хол у памяшканні паліклінікі.

Дырэктарка дзіцячага госпісу Вольга Вялічка знаходзіцца за мяжой, яна вымушана была з’ехаць з сям’ёй пасля выбараў – працавала ў камандзе Віктара Бабарыкі.
Госпіс працягвае працаваць, але пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу на Вялічку нібыта за растрату сродкаў грамадскай арганізацыі.

«Усё ідзе да ліквідацыі госпісу», – пракаментавала з-за мяжы Вялічка чарговы наступ на грамадскую арганізацыю.

Паводле яе, хол, як быў, так і застаецца месцам агульнага карыстання.
Тым не менш, пракуратура праз суд будзе вяртаць гэтыя памяшканні паліклініцы.

Алесь Завіноўскі, Гродна