Беларуская Служба

Сярэдні заробак у Беларусі набліжаецца да самага нізкага ў Еўропе

05.03.2021 08:03
Сярэдняя зарплата ў Беларусі амаль у чатыры разы меншая за сярэднюю зарплату ў Польшчы. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/StanislauV

Сярэдні заробак у Беларусі набліжаецца да самага нізкага ў Еўропе. 5 гадоў таму беларускія зарплаты істотна абганялі заробкі ва Украіне і Малдове. Цяпер сярэдні заробак у Беларусі – 520 долараў, у Малдове – 465, ва Украіне – 450. Калі ж глядзець па вакансіях, то лекару і настаўніку больш прапануюць у Кіеве, чым у Мінску.

У сваю чаргу ў Латвіі сярэдняя зарплата складае 1376 долараў, Літве – 1746, а ў Польшчы – амаль 2 тыс. долараў, паведамляе Радыё «Свабода».

вс