Беларуская Служба

Ціханоўская: Мы спрабавалі ўстанавіць кантакт з Крамлём, нам ніхто не адказаў

05.03.2021 09:14
Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю швейцарскай газеце Tages-Anzeiger.
Святлана Ціханоўскаяфота: Пул Первой

Беларуская апазіцыя спрабавала выйсці на кантакт з Крамлём, аднак з боку Масквы адказу не было. Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю швейцарскай газеце Tages-Anzeiger, інфармуе «Наша ніва».

«На працягу многіх тыдняў мы спрабавалі ўстанавіць кантакт з Крамлём. Нам ніхто не адказаў», – сказала Ціханоўская.

Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка атрымлівае падтрымку з Масквы, але прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін шукае магчымасці «зрабіць так, каб Лукашэнка змог сысці і каб гэта не выглядала як перамога народа», выказала здагадку палітык.

вс