Беларуская Служба

Генпракуратура завяла крымінальную справу супраць BYPOL

06.03.2021 07:49
Сілавікоў, што перайшлі на бок народу, абвінавачваюць у нагнятанні варожасці ў грамадстве.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube

Крымінальная справа заведзеная па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні») у дачыненні Алега Талерчыка, Ігара Лобана, «а таксама іншых асоб».

«Названыя грамадзяне на Інтэрнэт-рэсурсе ў ходзе відэаканферэнцыі для нагнятання супрацьстаяння ў грамадстве сваімі сцвярджэннямі падахвочвалі слухачоў да варожасці і розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці», гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Талерчык і Лобан цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі.

BYPOL — гэта аб'яднанне сілавікоў, якія выступаюць супраць дыктатуры і фальсіфікацый. Яны звярнулі на сябе ўвагу, апублікаваўшы дэталёвае расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі.

юл