Беларуская Служба

Ціханоўская заклікае свет падтрымаць беларускіх жанчын

06.03.2021 08:02
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня лідарка дэмакратычных сіл Беларусі нагадала пра змаганне беларусак за правы і свабоды для ўсёй краіны. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць, грамадскіх лідараў і палітыкаў выказаць салідарнасць з беларускімі жанчынамі 8 сакавіка, якія ўжо больш за паўгода мужна змагаюцца за правы, свабоду і годнасць усіх беларусаў.

Апроч таго Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Партугаліі Антоніу Кошта

"Размаўлялі пра палітвязняў, пераслед праваабаронцаў, новыя крымінальныя справы, атаку на незалежныя медыя. Згадалі дыктатуру Салазара (кіраваў Партугаліяй з 1932 па 1968 год), параўноўвалі з рэжымам Лукашэнкі. Ёсць поўнае разуменне, што неабходна павялічваць міжнародны ціск на Лукашэнку. Абмеркавалі, што Партугалія можа зрабіць па лініі ААН і Еўразвязу, дзе яна старшынюе. Маем поўную падтрымку", — паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

юл