Беларуская Служба

Праходзіць устаноўчы з’езд прарасійскай партыі «Саюз»

06.03.2021 14:42
Партыя будзе прасоўваць ідэю развіцця і паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Старшыня – Сяргей Лушч, актывіст расійскага руху ў Беларусі.
.  .,   2013 .
У.Пуцін і А.Лукашэнка, архіўнае фота 2013 г.прэс-служба Крамля

У мінскім гатэлі «Беларусь» праходзіць Устаноўчы з'езд па стварэнні палітычнай партыі «Саюз» на аснове аднайменнай грамадзянскай ініцыятывы. Партыя будзе прасоўваць ідэю развіцця і паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Старшыня – Сяргей Лушч, актывіст расійскага руху ў Беларусі.

На зʼездзе выступае «дэсант з Масквы», падкрэслівае аналітычны цэнтр iSANS. У тым ліку паліттэхнолаг Аляксандр казакоў, які некалькі гадоў працаваў дарадцам кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі, Віктар Яцэнка, былы міністр сувязі ДНР, Дзмітрый Белік, які прыняў удзел у анэксіі Крыма і пару месяцаў выконваў абавязкі кіраўніка адміністрацыі Севастопаля, а затым стаў дэпутатам Дзярждумы ад «Адзінай Расеі». Акрамя дэлегатаў з Расіі, ганаровымі гасцямі названыя дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Тэнгіз Думбадзэ, дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія» Аляксей Дзермант і іншыя. На зʼездзе прысутнічае і «рот КДБ» Васкрасенскі.

«Саюз» разглядаецца партыяй другога эшалона, – лічаць у iSANS. – Асноўныя палітычныя гульні Масква будзе весці з рыхтаваным аналагам «Адзінай Расеі» – партыяй народнага адзінства. «Саюз» жа выступіць прытулкам для найбольш радыкальных прыхільнікаў «рускага свету», гатовых у выпадку неабходнасці актываваць крымскі сцэнар для Беларусі».

kyky/эж