X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Раман Якаўлеўскі: Палякаў у Беларусі чакаюць яшчэ горшыя часы

07.04.2021 10:31
«Верагодна, будуць шпіёнскія скандалы. Яны будуць шукаць польскіх шпіёнаў», - кажа незалежны беларускі публіцыст.
     .
Эмблема ГА «Саюз палякаў у Беларусі».Аўтар: «Związek Polaków na Białorusi» - https://polacy.by/ і http://znadniemna.pl/, Добрасумленнае выкарыстанне, https://be.wikipedia.org/w/index.php?curid=584538

Сёння мінае два тыдні з часу затрымання і змяшчэння ў ізалятары ў Мінску лідараў польскай меншасці, то бок старшыні СПБ Анджэлікі Борыс і траіх членаў Галоўнага праўлення арганізацыі Марыі Цішкоўскай, Ірэны Бярнацкай і Анджэя Пачобута. На мінулым тыдні польскіх лідараў абвінавацілі ў распальванні варожасці. Гэта звязана з ушанаваннем памяці жаўнераў польскага незалежніцкага падполля.

Незалежны беларускі публіцыст Раман Якаўлеўскі не здзіўлены арыштам польскіх актывістаў.  Больш за тое, ён лічыць, што палякаў чакаюць яшчэ горшыя часы:

- Верагодна, будуць шпіёнскія скандалы. Яны будуць шукаць польскіх шпіёнаў. Несумненна, што стане яшчэ горш. Гэта будзе, як у сталінскія часы - шукаць польскіх шпіёнаў.

Раман Якаўлеўскі мяркуе, што кульмінацыяй антыпольскіх дзеянняў уладаў Беларусі стане абвяшчэнне дзяржаўнага свята 17 верасня ў памяць аб аб’яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі пасля нападу Савецкага Саюза на Польшчу ў 1939 годзе.

аз