Беларуская Служба

У Беларусі згадваюць тэракт у мінскім метро

10.04.2021 16:25
Хоць мінула 10 год, сумневы ў грамадстве застаюцца. Большасць не верыць у афіцыйную версію падзей.
Здымак мае ілюстрацыйны характарAnton Motolko/CC BY-SA 3.0/wikipedia.org

11 красавіка 2011 года ў Беларусі здарыўся тэракт. 15 загінулых, больш за 200 пацярпелых. Гэта адна з самых трагічных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі.

Выбух у мінскім метро адбыўся на станцыі "Кастрычніцкая" ў 17:56 11 красавіка 2011 года. Загінула 15 чалавек: 11 на месцы, яшчэ чацьвёра ад атрыманых траўмаў. У спісе пацярпелых - 204 чалавекі. Хоць гучалі і іншыя лічбы, нават 400 параненых.

Тэракт адбыўся на фоне растучага ў Беларусі эканамічнага крызісу. У краіне дэвальвацыя, з абменнікаў зніклі долары. Беларусы кінуліся скупляюць харчочыя прадукты ды тэхніку.

Улады абвінавацілі ў арганізацыі выбухаў 25 гадовых токара Дзмітрыя Канавала ды слесара Уладзіслава Кавалёва. Судовы працэс па іх справе доўжыўся ўсяго 2,5 месяцы. 30 лістапада вынеслі прысуд – расстрэл. 14 сакавіка Лукашэнка адмовіў у памілаванні Кавалёву ды Канавалаву. 16 сакавіка маці Кавалёва атрымала ліст з інфармацыяй пра тое, што смяротны прысуд прыведзены ў выкананне.

10 гадоў назад толькі траціна беларусаў пагадзіліся з тым, што Кавалёў і Канавалаў вінаватыя. Паводле сацапытання, праведзенага праз месяц пасля суда ў версію ўлады паверылі 37%. 43% беларусаў палічылі Канавалава і Кавалёва невінаватымі.

юл