Беларуская Служба

Беларускае дзяржаўнае радыё аднавіла трансляцыю святой Імшы

11.04.2021 17:05
Трансляцыя была прыпынена ў жніўні пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Мінская катэдрафота: catholic.by

Беларускае дзяржаўнае радыё аднавіла трансляцыю святой Імшы з катэдральнага касцёла ў Мінску. Трансляцыя была прыпынена ў жніўні пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Нядзельныя імшы, якія адпраўляюцца ў катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, транслявалі з 2000 года. Спыненне іх вяшчання здзівіла католікаў, асабліва тых, хто не можа хадзіць у храм па стане здароўя.

Ад імя беларускіх католікаў у справу ўмяшаўся апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Ён напісаў ліст тэлерадыёкампаніі і мінскім уладам адносна аднаўлення перадачы. Вернікі і духавенства спадзяюцца, што трансляцыя святых Імшаў была адноўлена на стала.

ав