Беларуская Служба

У Мінску маліліся за ахвяр Смаленскай катастрофы

11.04.2021 15:43
Падчас сённяшняй службы духавенства і вернікі таксама ўзгадалі ахвяраў Катынскай разні.
Святая імша за ахвяр Смаленскай катастрофыТвітэр амбасады Польшчы ў Мінску

У мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшла святая Імша за ахвяр катастрофы польскага прэзідэнцкага самалёту, які разбіўся ў Смаленску 11 гадоў таму.

Набажэнства цэлебраваў апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.

Часовы павераны ў справах пасольства Польшчы ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі ў інтэрв'ю Польскаму радыё звярнуў увагу на тое, што на службы за ахвяр Смаленскай катастрофы заўсёды прыходзіць шмат людзей:

-Заўсёды на імшы за ахвяр смаленскай катастрофы прыходзіла шмат людзей. Для многіх і беларусаў, і палякаў – гэта важная, трагічная падзея, пра якую яны хочуць памятаць, і сваёй прысутнасцю, удзелам у імшы паказаць гэтую памяць.

Падчас сённяшняй службы духавенства і вернікі таксама ўзгадалі ахвяраў Катынскай разні.

ав