Беларуская Служба

Мінчукам прыйшлі вельмі дзіўныя жыроўкі за сакавік

12.04.2021 10:35
На абароце – «развянчання міфаў» пра бел-чырвона-белы сцяг, а таксама вынікі рэспубліканскага апытання грамадскай думкі «Сацыяльнае мысленне».
Жыроўкафота: tut.by

Аб дзіўных плацёжках ужо паведамілі жыхары Маскоўскага, Заводскага, Першамайскага раёнаў Мінска. «Міфы аб БЧБ» убачылі на плацёжках, якія прыходзяць на электронную пошту. У якасці арганізацыі, якая налічвае аплату за жыллёва-камунальныя паслугі, паказаны Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінска Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

На абароце плацёжак, апроч інфармацыі пра тое, як азеляніць двор, ёсць некалькі абзацаў пра бел-чырвона-белы сцяг. Яны азагалоўленая: «Увага! Не дайце сябе падмануць! Міфы пра БЧБ-сцяг». Міфамі называюць тое, што ў бел-чырвона-белага сцяга глыбокія гістарычныя карані і гераічная гісторыя.

«Да падзей 1917 года такі элемент нацыянальнай сімволікі адсутнічаў. Таму запомніце: сцвярджэнні аб нібыта старажытным паходжанні БЧБ-сцяга – навязаны беларусам і камусьці выгадны псеўдагістарычны міф», – напісана ў жыроўцы.

«БЧБ – гэта сцяг здраднікаў і катаў свайго народа, – сказана ў плацёжцы. – Здраднікі з БЧБ-нашыўкамі палілі Хатынь, Азарычы, Олу і яшчэ тысячы беларускіх вёсак.

Нязмыўным праклёнам і ганьбай застанецца на БЧБ-сцягу кроў ні ў чым не вінаватых жанчын, старых і дзяцей».

Tut.by адзначае, што няма ніякіх сведчанняў, што знішчэнне Хатыні праходзіла пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Ды і не магло адбывацца, паколькі беларускія фарміраванні не прымалі ў гэтым удзелу.

Выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўнага ў плацёжкі ахарактарызавана так:

«Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання ў 1991 годзе пад ціскам дэпутатаў-нацыяналістаў з БНФ зацвердзіў БЧБ як дзяржаўны сцяг. Але канец гэтай авантуры паклаў народ. На рэферэндуме 1995 года больш за 75% беларусаў выказаліся супраць БЧБ і за прыняцце ў якасці дзяржаўнага цяперашняга чырвона-зялёнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

TUT.BY звярнуўся за каментарамі з нагоды публікацыі гэтых звестак у ЕРСЦ Мінска.

ав/tut.by

Пенсіянера з Мастоўскага раёну за БЧБ-сцяг аштрафавалі на суму большую, чым яго пенсія

05.04.2021 21:38
25 сакавіка да 77 гадовага Карповіча ў мястэчку Луна прыйшлі міліцыянеры і склалі пратакол за вывешаны на доме бел-чырвона-белы сцяг.

За ўдзел у шпацыры з БЧБ-парасонамі дзяўчыну арыштавалі на 25 сутак

08.04.2021 16:14
Юлія распавяла, што пасля затрымання сілавікі на яе крычалі і пагражалі – аказвалі псіхалагічны ціск.