Беларуская Служба

Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла прадукцыю брэнда Nivea на тэрыторыі краіны

14.04.2021 09:19
Раней Nivea адмовілася ад фінансавання чэмпіянату свету па хакеі ў тым выпадку, калі б ён праходзіў у Беларусі, з-за жорсткага парушэння правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі.
   Nivea
Крэм вядомага брэнду NiveaAlexas_Fotos/pixabay.com/free images for commercial use

Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла прадукцыю брэнда Nivea на тэрыторыі краіны. Санітарна-эпідэміялагічныя службы нібыта выявілі парушэнні ў дакументацыі, якая пацвярджае якасць і бяспеку прадукцыі касметычнага брэнда, а таксама невыкананне тэрмінаў прыдатнасці і праблемы ў маркіроўцы тавараў.

Раней Nivea адмовілася ад фінансавання чэмпіянату свету па хакеі ў тым выпадку, калі б ён праходзіў у Беларусі, з-за жорсткага парушэння правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі. На падобны крок вырашылася Škoda. Праз нейкі час у Беларусі быў забаронены продаж папулярнай маркі аўтамабіля чэшскай кампаніі.

вс