Беларуская Служба

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі павышаецца да 8,5% гадавых

14.04.2021 13:16
Стаўка па крэдыце авернайт будзе складаць 9,5% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — 7,5% гадавых.
Rubel białoruski Shutterstock.com
Rubel białoruski Shutterstock.com .

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі павышаецца з 7,75% да 8,5% гадавых. Рашэнне прынята праўленнем Нацбанка "з мэтай абмежавання праінфляцыйных рызык і ўзмацнення мер у галіне кантролю над грашовай прапановай". Яно пачне дзейнічаць з 21 красавіка.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі на рэкордна нізкім узроўні (7,75% гадавых) захоўвалася з ліпеня мінулага года. Сёлета праўленне Нацбанка некалькі разоў адкладала прыняццё рашэння па яе змене.

Стаўка па крэдыце авернайт будзе складаць 9,5% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — 7,5% гадавых.

euroradio/эж